Улады не пакідаюць спробаў заклікаць у войска рэчыцкага Сведку Іеговы
Рэчыцкі ваенкамат не пакідае спробаў заклікаць у войска мясцовага Сведку Іегову – 24-гадовага Дзмітрыя Чорбу, нягледзячы на тое, што супраць яго былі спыненыя ўзбуджаныя раней крымінальная і адміністратыўная справы. Усё гэта адбываецца менш чым за год да ўступлення ў моц 1 ліпеня 2016 года закона аб альтэрнатыўнай службе, які дазваляе не служыць у войску па рэлігійных прычынах.
25 верасня вернік прайшоў медагляд, які прызнаў яго годным да службы ў войску, але ён адмовіўся падпісваць даведку. Дзмітрый Чорба паведаміў, што ў ваенкамаце да яго ставіліся груба з-за таго, што ён выйграў узбуджаную супраць яго адміністратыўную справу, а таксама з-за яго пацыфісцкіх вераванняў як Сведкі Іеговы, паведамляе Forum18.
Прызыўнік адзначыў, што ў яго прысутнасці кіраўнік ваенкамату падпалкоўнік Уладзімір Осіпаў заявіў, што хоча пакараць яго, каб у будучым адмова ад прызыву не ўвайшла ў звычку.
Дзмітрый Чорба чакае, што пасля таго, як ён зноў не з’явіцца на прызыўны пункт, супраць яго зноў узбудзяць крымінальную справу па ч. 1 арт. 435 КК.
Чакае падобнага і Сведка Іеговы з Брэсту – Віктар Каліна, які таксама пераследваўся па ч. 1 арт. 435 КК, але 17 жніўня быў апраўданы судом Маскоўскага раёну горада. 13 кастрычніка Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргу пракурора па гэтай справе. На яго думку, яго могуць зноў паклікаць у войска ўвесну 2016 года.
Прадстаўнікі рэчыцкага ваенкамату адмовіліся патлумачыць Forum18 сваю пазіцыю. У сваю чаргу прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў заявіў, што да ўступлення ў моц закона аб альтэрнатыўнай службе ніякага даравання ўхілістам не будзе.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)