Архіепіскап Феадосій: Мы назіраем маральнае падзенне чалавечай цывілізацыі

чтенияУ Полацку 29 кастрычніка адкрыліся XIV Рэспубліканскія Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні, тэма якіх сёлета гучыць як «Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў і праваслаўная педагогіка: досвед працы і перспектывы».

Педагагічны форум, які праходзіць на базе СШ № 18, узначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. У прывітальным слове архіпастыр акрэсліў канцэптуальную карціну маральнага стану свету, нагадаўшы пра пагрозы захаванню традыцыйнай сям’і і дзеянні тэрарыстаў, якія ўладыка Феадосій назваў «маральным падзеннем чалавечай цывілізацыі», паведамляе church.by.

Таксама архіепіскпа Феадосій уручыў кіраўніку аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Полацкай епархіі Ліліі Кагалёнок юбілейны медаль у памяць 1000-годдзя скону святога князя Уладзіміра.

Удзел у чытаннях бяруць клірыкі Полацкай і Віцебскай епархіяў, педагогі з розных рэгіёнаў Беларусі.

У межах форуму працуе выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў «Духоўнасці полацкай святло».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі