Габрэі Германіі асцерагаюцца, што ўцекачы-мусульмане ўзмоцняць антысеміцкія настроі ў краіне

Лідары габрэйскай дыяспары Германіі выказваюць занепакоенасць тым, што ўцекачы падбухторваюць да антысемітызму.

Цэнтральная рада габрэяў Германіі папярэдзіла канцлера Ангелу Меркель аб тым, што многія ўцекачы «прыбываюць з краін, якія лічаць Ізраіль ворагам» і што «часта гэтыя забабоны праецыююцца на ўсіх габрэяў наогул», у адказ на што прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза заявілі, што яны гатовыя «рашуча» змагацца з антысемітызмам.

У Германіі гатовыя прыняць 800,000 бежанцаў з Сірыі і іншых краін Блізкага Ўсходу. Палітыка «адкрытых дзвярэй», якая ажыццяўляецца Меркель, выклікала спрэчкі ў Германіі і пратэсты антыэмігранцкага руху «PEGIDA«. Прадстаўнікі руху называюць дзеянні канцлера «амаль здрадай».

У адказ на падобныя нападкі Меркель заяўляе, што «мяжу нельга проста закрыць» і што бессэнсоўна абяцаць тое, што нельга выканаць.

Прадстаўнікі Цэнтральнай рады габрэяў Германіі таксама адзначылі, што, будучы габрэямі, яны разумеюць, у якім становішчы знаходзяцца людзі, якія бягуць ад вайны, але што гэтых людзей неабходна далучыць да заходніх каштоўнасцей, замацаваных у Канстытуцыі краіны.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі