На Дзяды Апостальскі Нунцый памоліцца ў Курапатах і Трасцянцы

нунцыйАпостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 2 лістапада, на Дзяды – у Дзень памінання памерлых, – наведае мемарыялы ў Трасцянцы і Курапатах пад Мінскам.

У Трасцянцы і Курапатах будуць здзейсненыя набажэнствы, паведамляе catholic.by.

2 лістапада ў 11:00 прадстаўнік Ватыкана ў Беларусі прыбудзе ў Трасцянец – адно з найбуйнешых у Еўропе месца масавых знішчэнняў габрэяў і людзей іншых нацыянальнасцяў і розных веравызнанняў у 1941-1943 гадах.

У 12:00 Апостольскій Нунцый прыбудзе ва ўрочышча Курапаты ў мікрараёне Зялёны Луг, дзе напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны адбываліся масавыя расстрэлы вязняў НКУС.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі