Слонімскаму святару, які змяніў выгляд старажытнай царквы, далі ордэн

слонимМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 1 лістапада ў Слоніме асвяціў храм Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы праваслаўнага жаночага манастыра Звеставання.

За Боскай літургіяй уладыку саслужылі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і клірыкі Навагрудскай епархіі, паведамляе church.by.

Па заканчэнні Літургіі ўладыка Павел ўручыў ордэн свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, II ступені настаяцелю слонімскага Траецкага сабора протаіерэю Дзімітрыю Сёмухе, з нагоды завяршэння рэстаўрацыйных работаў у храме.

Напярэдадні, як паведамляла КРЫНІЦА.INFO, шырокі грамадскі рэзананс выклікала ўсталяванне на Траецкі сабор новага купала, які адрозніваецца ад гістарычнага. На думку гісторыкаў і шматлікіх старажылаў горада, новы велізарны пазалочаны купал, выраблены па ініцыятыве а. Сёмухі, парушае архітэктурную канцэпцыю Траецкага сабора і гарадской панарамы ў цэлым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі