Бацькі смаргонскіх дзяцей на вакацыях вывучалі Біблію

смаргоньУ Смаргоні ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боска з 26 па 30 кастрычніка адбываліся “Вакацыя з Богам” для парафіяльных дзяцей, тэма якіх гучала як “Па старонках Бібліі” .

Цягам пяці дзён кс. Павел Шчарбіцкі SDB, клерык Юрый Пашкавец SDB і моладзевыя аніматары дапамагалі дзецям на адпаведным узросту ўзроўні разумець “Стары запавет”, паведамляе sdb.by.

Штодня адбываліся гутаркі на тэмы біблійных сюжэтаў, прагляд тэматычных мультфільмаў. Выхаванцы атрымлівалі хатняе заданне, якое рабілі дома са сваімі бацькамі.

Кожны дзень распачынаўся Святой Імшой і сканчваўся салезіянскім павучаннем.

Кульмінацыяй вакацыяў стала вандроўка ў Гервяты і Жупраны. На закрыццё лагера дзеці падрыхтавалі канцэрт, а бацькі – салодкі стол.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі