Лідары апазіцыі прапаноўваюць уладам Беларусі сесці за круглы стол

столМікалай Статкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец 30 кастрычніка звярнуліся да Еўрасаюза з просьбай перазагрузіць ўнутраныя перамовы аб рэформах у Беларусі.

Адкрыты ліст быў напісаны пасля таго, як ЕС прыпыніў на 4 месяцы санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі. У лісце да лідэраў ЕС гаворыцца, што блок павінен выкарыстаць свой уплыў на Аляксандра Лукашэнку, каб перазагрузіць «круглы стол» паміж уладай і апазіцыяй, закансерваваны ў 1999 годзе, паведамляе EUobserver.

Палітыкі лічаць, што «перамоўны працэс», які павінен eключаць пасрэднікаў ад АБСЕ і ад органаў ЕС, можа «пашырыць прастору свабоды» для рэфармістаў.

Таццяна Караткевіч і Аляксандр Мілінкевіч падпісваць зварот адмовіліся. Апошні матываваў сваю адмову тым, што «пакінуў палітыку».

У 1999 годзе пры дапамозе кансультатыўна-назіральнай місіі АБСЕ пад кіраваннем Ханса Георга Віка была зробленая спроба наладзіць дыялог паміж афіцыйным Мінскам і беларускай апазіцыяй, якая пацярпела няўдачу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі