Па Глыбокім у Дзень Усіх Святых прайшоў хросны ход

ходУ Глыбокім парафіяне з Троіцкага касцёла на чале з пробачшам кс. Мікалаем Ціхановічам 1 лістапада, у Дзень Усіх Святых, пасля Святой Імшы пайшлі па горадзе хросным ходам.

На пачатку Імшы святар павіншаваў усіх прысутных з імянінамі, нагадаўшы: «Сёння наша свята, бо мы ўсе – Божыя дзеці. Памятайце пра гэта!». Таксама святар запытаўся вернікаў – хто хоча быць святым і хто хоча трапіць у Неба, патлумачыўшы, што тут колькасць аднолькавых адказаў павінная быць аднолькавай, бо асабістая святасць – умова прысутнасці ў Валадарстве Нябесным, паведамляе catholicnews.by.

Таксама святар патлумачыў, што колькасць невядомых святых – людзей, якія пражылі пабожнае ахвярнае жыццё – шматкроць большая за кананізаваных святых, і менавіта яны ўшаноўваюцца ў гэты дзень.

Па сканчэнні Імшы працэсія вырушыла на гарадскія могілкі, падчас хроснага ходу адбывалася супольная ружанцовая малітва.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі