Падведзеныя вынікі конкурсу “Жыццё пад сэрцам”

пралайф акцыя_8Падведзеныя вынікі журналісцкага конкурсу пралайф-матэрыялаў “Жыццё пад сэрцам”, які праводзіўся вясной гэтага года па прапанове грамадзянскай ініцыятывы “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў”.

На конкурс паступіла каля 20 матэрыялаў ад дзесяці аўтараў. З іх журы конкурсу – галоўны рэдактар хрысціянскага часопісу “Надежда для тебя” Ларыса Жыбрык, каардынатар кампаніі “У абарону жыцця” Вольга Кавалькова і дырэктар дабрачыннай місіі “Чыстае сэрца” ксёндз Юрый Санько – адабралі лепшыя.

Першае месца, набраўшы 26 балаў з 30 магчымых, заняў артыкул Паўла Міцкевіча “Гинеколог, которая ушла из профессии, чтобы не делать аборты: Увидела оторванную ладошку младенца и поняла — не могу…”, які быў апублікаваны на сайце “Комсомольской правды в Белоруссии».

Другое месца падзялілі адразу два артыкулы – “Женщине обещают свободу, но делают ее одинокой и несчастной” і “Контрацепция как шаг к легализации однополых браков и эвтаназии”. Яны атрымалі па 24 балы. Цікава, што аўтар у іх адзін – Юлія Чырва, якая апублікавала іх на партале sobor.by.

Замыкае тройку прызёраў Алена Шабуня з артыкулам “Дзіця, якое здавалася лішнім, стала любімым”. Апублікаваны на партале krynica.info, ён атрымаў 22 балы сябраў журы.

Дата і месца ўзнагароджвання прызёраў конкурсу будуць абвешчаныя пазней.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі