Прадстаўнік Ватыкана маліўся аб забітых у Трасцянцы і Курапатах

курапатыАпостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці 2 лістапада ўсклаў вянкі і запаліў знічкі ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.

Прадстаўнік Папы памаліўся ў Трасцянцы аб ахвярах нямецка-фашысцскіх акупантаў, а ў Курапатах – аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў.

У гэты ж дзень ўрочышча Курапаты наведалі дыпламаты ЗША і краінаў Еўрасаюза. Прадстаўнікі заходніх дыпламатычных місій, у т. л. паслы Вялікабрытаніі і ЗША, ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, усклаўшы кветкі да памятных знакаў і сімвалічных крыжоў.

Наведванне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў з’яўляецца штогадовай традыцыяй для заходніх дыпламатаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі