У Італіі забаранілі рэгістрацыю аднаполых шлюбаў, заключаных за мяжой

малаток

Міністр замежных спраў Анджэліна Альфана, лідар хрысціянска-дэмакратычнай партыі «Новы правы цэнтр», святкаваў 27 кастрычніка, калі Вярхоўны Суд Італіі вынес станоўчае рашэнне па яго пазове, які патрабуе забароны легалізацыі аднаполых шлюбаў, заключаных за мяжой. Па словах Альфана, падобная забарона, апублікаваная ім у мінулым годзе, выклікала буру абурэння і хвалю апеляцый. Вярхоўны Суд пастанавіў, што шлюб, заключаны паміж людзьмі аднаго полу, не прадугледжаны італьянскімі законамі, а таму рэгістрацыя аднаполых шлюбаў, заключаных за мяжой, мэрамі шэрагу італьянскіх гарадоў прызнана незаконнай.

Дадзенае рашэнне суда анулюе вердыкт, вынесены раней адміністрацыйным трыбуналам раёна Лацыё, згодна з якім забараніць падобную рэгістрацыю можна было толькі пастановай суда.

У цяперашні час на разглядзе ў італьянскім парламенце знаходзіцца законапраект аб легалізацыі аднаполых грамадзянскіх саюзаў, які сустрэў моцную апазіцыю.

У мінулым годзе мэр Рыма Іньяцыё Марына ўвайшоў у адміністрацыйныя «нейтральныя вады», зарэгістраваўшы шлюбы 16 аднаполых пар, якія заключылі іх за мяжой. Пасля Альфана загадаў адмяніць рэгістрацыю, у адказ на што Марына пры падтрымцы мэраў некалькіх іншых гарадоў, якія паступілі аналагічным чынам, падаў апеляцыю ў адміністрацыйны суд.

Па матэрыялах Gazetta del Sud.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі