У Курапатах усталююць крыж памяці Вацлава Ластоўскага

ластоўскіСябры Таварыства аматараў гісторыі ініцыіравалі ўсталяванне крыжа ў памяць Вацлава Ластоўскага, беларускага гісторыка і пісьменніка, другога Старшыні Рады міністраў БНР.

Дапамагчы ў вырабе крыжа пагадзіліся мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр з Мядзельшчыны Юрась Камандзірчык.

Усталяванне крыжа плануецца ў гэтым годзе ў Курапатах на Дзень Герояў – 27 лістапада, паведамляе amatary.by.

Крыж выраблены з дуба, аздоблены разьбой. На ім будуць выявы Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста і іншыя элементы.

У Магілёве ўсталяваны новы крыж у памяць пра ахвяры палітычных рэпрэсіяў

У Магілёве гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы” (ТБМ) 1 лістапада ўстанавіла крыж у памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на месцы расстрэлаў 1920-30-ых гадоў.

Ранейшы струхлелы крыж быў заменены на новы па ініцыятыве старшыні Магілёўскай гарадской арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова на пасяджэнні гарадской рады ТБМ, якая прайшла ў канцы лета, паведамляе belapan.com.

Побач з крыжам актывісты арганізацыі ўсталявалі памятную дошку з надпісам «Крыж Памяці аб безвінна забітых у 20-х – 30-х гадах ХХ стагоддзя”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі