Крымінальная справа ўзбуджаная па факце гібелі рабочага на “Беларуськаліі”

следственный комитетУ сувязі з гібеллю рабочага на “Беларуськаліі” Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу – па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Па папярэдніх дадзеных, крепильщик прадпрыемс загінуў у выніку выбуху назапашанага прыроднага метану.

На месцы працуе следчая група. Устанаўліваюцца прычыны таго, што адбылося.
Як паведамляла Крыніца, 2 лістапада ў шахце «Беларуськалія» ў Салігорскім раёне загінуў рабочы трэцяга рудаўпраўлення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі