У аграгарадку пад Салігорскам адкрылася нядзельная школа

открытие школыУ аграгарадку Чырвоная Слабада пад Салігорскім 1 лістапада была адкрытая нядзельная школа.

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел настаяцель храма святога Георгія Магілёўскага іерэй Уладзімір (Варашкевіч), вернікі прыхода, будучыя выхаванцы нядзельнай школы і іх бацькі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У сваім выступе а. Уладзімір адзначыў, што зараз у юных чарвонаслабадчанаў ёсць магчымасць пад кіраўніцтвам выкладчыка вывучыць Закон Божы, асвоіць асновы мастацтва званара, паспрабаваць свае сілы ў прыкладным мастацтве і стаць удзельнікамі дзіцячага царкоўнага хору.

Раз на месяц заняткі па здаровым ладзе жыцця будзе праводзіць лекар.

Таксама адбыўся першы бацькоўскі сход, на якім быў абраны бацькоўскі камітэт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі