У лістападзе баптысты Беларусі будуць маліцца за цэрквы Расіі
Вернікі беларускіх баптысцкіх цэркваў на працягу лістапада будуць прасіць Госпада аб выгодах і развіцці для расійскіх баптысцкіх цэркваў.
Беларускія баптысты будуць прасіць аб духоўным абнаўленні расійскіх вернікаў, аб адкрыцці цэркваў ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах Расіі, аб тым, каб кожны прэсвітар рыхтаваў да служэння чалавека, пакліканага Госпадам, а таксама прысвячаў сваё жыццё прывядзенню людзей да Ісуса, паведамляе baptist.by.
Хрысціяне-баптысты будуць маліцца аб тым, каб у наступным годзе, калі перакладу Бібліі на рускую мову споўніцца 140 гадоў, калькасць яе чытачоў павялічылася.
Таксама вернікі будуць маліцца аб тым, каб цэрквы расійскіх баптыстаў уключыліся ў выкананне місіі Хрыста да краю зямлі.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
03.11.2015
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
Фотарэпартаж
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)