Хрысціяне, юдэі і мусульмане Канады аб’ядналіся супраць эўтаназіі
У сувязі з тым, што эўтаназія неўзабаве можа быць легалізаваная ў Канадзе, каталіцкія біскупы краіны, пратэстанцкая кааліцыя, а таксама юдэйскія і мусульманскія лідары аб’ядналіся каб выказаць свой пратэст супраць эўтаназіі. «Грунтуючыся на нашых веравучэннях, мы настойваем на тым, што любое дзеянне, накіраванае на пазбаўленне чалавека жыцця – неэтычнае», – кажа іх сумесная заява.
Згодна Дэкларацыі аб Эўтаназіі, сіла чалавечага духу выяўляецца ў салідарнасці і еднасці, і не эўтаназія, а ўвага і догляд за хворым лепш за ўсё сцвярджаюць годнасць чалавечага жыцця.
Дэкларацыя з’яўляецца рэакцыяй на рашэнне Вярхоўнага Суда Канады, згодна з якім лекары могуць дапамагаць здзяйсняць самагубства пацыентам, пакуты якіх невыносныя. Раней у краіне прадугледжвалася пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення тэрмінам да 14 гадоў за арганізацыю або ўдзел у падобнай працэдуры.
Аб’яднаная заява духоўных лідараў Канады дэкларуе недатыкальнасць чалавечага жыцця. У тэксце звароту сцвярджаецца, што «пры эўтаназіі жыцці хворых і паміраючых людзей ставяцца ніжэй за жыцці астатніх». «Падобны падыход не забяспечвае роўнага захавання годнасці нашых уразлівых братоў і сясцёр», – гаворыцца ў тэксце звароту.
Па сцвярджэнні падпісанташ, дапамогу людзям жыць і паміраць годна заключаецца ў атачэнні іх любоўю і клопатам, у прадастаўленні якасных болесуцішальных прэпаратаў, у псіхалагічнай, духоўнай і псіхалагічнай падтрымцы.
Духоўныя лідары таксама заявілі, што работнікі сістэмы аховы здароўя павінны прытрымлівацца жыццесцвярджальнай этыкі і што практыка эўтаназіі парушае адносіны паміж дактарамі і пацыентамі.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)