У мінскай бібліятэцы адкрыецца выстава пра прыгажосць Божага тварэння

цветыУ мінскай бібліятэцы № 19 адкрываецца выстава ўнікальных пано з раслін і пялёстак кветак аўтарства графіка Лізаветы Канстанцінавай, майстры фларыстычнага калажа. Адкрыццё адбудзецца 4 лістапада ў межах вечарыны духоўнай паэзіі.

Падчас адкрыцця выставы свае вершы прачытаюць член саюза пісьменнікаў Таісія Трафімава і паэтка і праваслаўны публіцыст Марыя Вадохрышчанская, творчасць якіх славіць прыгажосць Божага тварэння, паведамляе sobor.by.

У працах Лізаветы Канстанцінавай спалучаюцца графіка і калаж. «Штуршком да стварэння кампазіцыі можа паслужыць кветка, травінка ці лісцік. Я ніколі не падфарбоўваю расліны, а толькі выкарыстоўваю іх першародную прыгажосць і унікальнасць», — распавядае аўтар.

Выстава будзе працаваць да канца лістапада. Адрас бібліятэкі — вуліца Казінца, 122.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі