Знойдзены мультфільм Уолта Дыснею, які лічыўся згубленым 87 гадоў

дыснэй

Мультфільм з першым персанажам Уолта Дыснею быў выпадкова знойдзены ў архіве Брытанскага інстытута кіно – паведамляе Daily Mail.

Створаны яшчэ ў 1928 годзе мультфільм «Сані са званочкамі» на працягу 87 гадоў лічыўся згубленым. Мультыплікацыйная стужка працягласцю ў 6 хвілін знакаміта тым, што галоўны герой – трусік Освальд з’яўляецца першым персанажам, якога намаляваў сам Уолт Дысней.

Знаходка была зробленая адным з даследнікаў, якія працавалі ў архіве. Каштоўны шэдэўр мультыплікацыі быў выяўлены на адной з паліц архіва. Спецыялісты ўжо запэўнілі, што адновяць мультфільм і нават прызначылі дату прэм’еры на 12 снежня гэтага года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
04.11.2015 Цікава ведаць| Тэгі: ,




Блогі