Беларускія манеты будуць чаканіць у Еўропе

монетыБеларускія манеты будзе чаканіць еўрапейскі вытворца. паведаміў журналістам 5 лістапада намеснік старшыні лістапада праўлення Нацбанка Беларусі Дзмітрый Лапко.

Ён таксама адзначыў, што Нацбанк ўжо сёння фармуе ўзровень унутранай і знешняй збалансаванасці, які патрэбен для пачатку правядзення дэнамінацыі.

Як лічаць у Нацбанку, дэнамінацыя будзе спрыяць росту даверу да нацыянальнай грашовай адзінкі.

Дзмітрый Лапко сказаў, што банкнотны шэраг будзе паменшаны ў сем разоў.

Як паведамляла Крыніца, дэнамінацыя беларускага рубля будзе праведзена з 1 ліпеня 2016 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 4 лістапада 2015 г. № 450.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі