На мінскіх вуліцах з’явяцца здымкі дзяцей, уратаваных ад аборту
Каталіцкі фонд «Адкрытыя сэрцы» збірае сродкі для вулічнай пралайф-фотавыставы «Мяне магло б не быць». Кожны жадаючы можа падтрымаць праект праз платформу «Мае сэнс».
Фотавыстава будзе ўяўляць з сябе здымкі дзяцей, бацькі якіх перадумалі рабіць аборт, дзякуючы працы валанцёраў фонда, паведамляе catholic.by.
«Гэты праект праводзіцца паралельна з выставай «Два шляхі». Фотавыставай мы хочам паказаць, што абарона жыцця прыносіць канкрэтныя плады. Калі ты бачыш гэтыя плады,то разумееш, што ёсць сэнс маліцца», – кажа арганізатар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч.
Дабрачынны мясцовы фонд «Адкрытыя сэрцы» быў створаны ў Магілёве ў 2009 годзе. Асноўнай мэтай фонду з’яўляецца абарона жыцця ад моманту зачацця, а таксама абарона інстытута традыцыйнай сям’і.
Прадстаўнікі Фонда ладзяць супольныя малітвы ў гінекалагічных аддзяленнях Віцебска, Магілёва і Баранавічаў, рыхтуюць валанцёраў, ладзіць у касцёлах малітоўныя сустрэчы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей.
Таксама «Адкрытыя сэрцы» дапамагаюць жанчынам, якія адмовіліся рабіць аборт, рыхтуюць маладыя пары да вянчання, выкладаюць «Метад натуральнага распазнавання плоднасці», таксама чытаюць лекцыі ў навучальных установах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)