Святар з Пухавічаў выступіў суддзёй на конкурсе аратых

пахатьБлагачынны Першай Пухавіцкай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэй Аляксандр Цэлкаў 31 кастрычніка ў якасці чальца журы ўзяў удзел у абласным конкурсе аратых. За званне лепшага механізатара змагаліся 24 пераможцы раённых спаборніцтваў.

Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася ўзараць па 8 сотак, пры гэтым ацэньвалася раўнамернасць працы кожнага корпуса плуга, просталінейнасць і глыбіня баразны. У пачатку і ў канцы спаборніцтваў святар благаславіў механізатараў, паведамляе borisoveparhia.by.

Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі пратаіерэй Мікалай Пінчук 2 лістапада асвяціў універсам «Родны кут», які адкрыўся ў дзятлаўскім «Доме гандлю», уручыўшы калектыву крамы абраз Хрыста Збавіцеля, паведамляе eparhia.by.

У аграгарадку Кушлікі пад Полацкам 28 кастрычніка, у дзень ушанавання абраза Божай Маці «Спрыяльніца хлябоў», адбылося набажэнства падзякі за ўраджай, які здзейсніў святар полацкага Пакроўскага храма іерэй Георгій Вайсковіч, разам з якім прыехалі пеўчыя царкоўнага хору, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі