У Вільні асвецяць новы помнік бацькі Наталлі Арсенневай

арсенневы

На Еўфрасіннеўскіх могілках Вільні з удзелам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянона Пазьняка адбудзецца адкрыццё адноўленага помніка на магіле Аляксея Арсеннева – бацькі беларускай паэтэсы, аўтаркі гімну “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай.

Помнік асвеціць святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Леванід Акаловіч. Збор каля царквы на могілках (вул. Лепкальнё 19) у 12:00, паведамілі ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве.

У 14:00 у Доме нацыянальных меншасцяў (вул. Раўгіклас 25) адбудзецца сустрэча Зянона Пазьняка з грамадскасцю і прэзентацыя яго новых выданняў на беларускай і польскай мове.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі