Баевікі ІДІЛ узарвалі жаночы манастыр

сирияБаевікі тэрарыстычнага руху “Ісламская дзяржава” 6 лістапада ўзарвалі жаночы манастыр у раёне сірыйскага горада Масул у 520 км на поўнач ад Багдаду.

Байцы Пешмергі – курдскіх ваенізаваных фарміраванняў – паведамілі, што ісламісты “вывелі ўсіх, хто знаходзіўся ў манастыры, і потым падарвалі яго”, перадае youm7.com.

Выбух значна пашкодзіў бліжэйшыя жылыя пабудовы. Аб магчымых чалавечых ахвярах пакуль што нічога не вядома.

Масул – сталіца паўночнай правінцыі Найнава – з насельніцтвам больш за 500 тысячаў чалавек, быў захоплены экстрэмістамі ў чэрвені 2014 года. Сёння ўзброеныя фармаванні ІДІЛ кантралююць да траціны іракскай тэрыторыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі