Епіскап Стэфан: Кніга ніколі не зруйнуецца ў стагоддзях

стефанЕпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 5 лістапада ўзяў удзел у міжнародным літаратурным фестывалі “Літаратурныя дажынкі – 2015”.

Звяртаючыся да прысутных у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна ўдзельнікаў “Літаратурных дажынак”, епіскап Стэфан падкрэсліў: “Кніга – той краегольный падмурак, на якім стаіць чалавецтва і які ніколі ня зруйнуецца ў стагоддзях”, паведамляе eparhiya.by.

Уладыка Стэфан ўручыў дыпломы і памятныя падарункі пераможцам конкурса «Праваслаўе – мая надзея!», арганізаванага Гомельскай епархіяй і рэгіянальным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пяёх з іх вызначыла журы, пераможцам у народным галасаванні стаў Яўген Грыгарэнка з апавяданнем “Цяжкае дарога”.

Упершыню ў межах конкурса праводзілася ўзнагароджанне пераможцаў у намінацыі “Аўтарская песня”.

Епіскап Стэфан сустрэўся з дасведчанымі праваслаўнымі педагогамі

У гэты ж дзень епіскап Стэфан узяў удзел у семінары кіраўнікоў і педагогаў установаў дашкольнай адукацыі, у якіх вывучаецца праваслаўная культуры. Семінар адбыўся на базе гомельскага яслі-садка № 125.

На чытаннях сабраліся толькі педагогі, якія маюць багаты аўтарскі досвед выкладання праваслаўных традыцый – іх аказалася больш за 40.

Звяртаючыся да педагогаў, уладыка Стэфан пажадаў ім дапамогі Божай у вырошчванні ў душах маленькіх дзяцей маральных якасцяў.

На семінары былі прадстаўленыя вынікі рэспубліканскага інавацыйнага праекта, які рэалізуецца на базе яслі-садка № 125.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі