Нацбанк не называе краіну, дзе былі вырабленыя новыя беларускія рублі

зампред
Нацбанк Беларусі не паведамляе вытворцы новых беларускіх грошай.

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко 5 лістапада на прэс-канферэнцыі сказаў, што для вырабу новых грошай быў праведзены конкурс з досыць жорсткімі патрабаваннямі. У ім удзельнічалі многія еўрапейскія і сусветныя вытворцы.

Лапко заявіў, што Нацбанк з-за двухбаковых дамоўленасцей не можа назваць абранага вытворцы, і запэўніў у тым, што гэта еўрапейскі вытворца з прасунутымі тэхналогіямі і абсталяваннем, перадае БелаПАН.

Уласны манетны двор Беларусь адчыняць не будзе, паколькі гэта вельмі дарагое задавальненне, адзначыў намеснік кіраўніка Нацбанка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі