Святары Магілёўшчыны наведалі магілу свайго папярэдніка

павелКаталіцкае духавенства Магілёўшчыны 5 лістапада, падчас актавы, калі вернікі моляцца аб памерлых продках, сабраліся ў магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на Святую Імшу аб памерлых святарах і манахінях, якія працавалі на гэтай зямлі.

Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Падчас малітвы былі зачытаныя імёны духоўных асобаў папярэдніх стагоддзяў, паведамляе mohylev-katolik.by.

Па сканчэнні Святой Імшы герарх і святары паехалі на могілкі ў вёску Паплаўшчыну, дзе пахаваны знакаміты святар пазамінулага стагоддзя ксёндз прэлат Ян Аношка. Да малітвы далучыліся крэўныя з роду Аношкаў, якія прыехалі з Мінска.

Манахі-піяры наведалі магілы папярэднікаў, якія працавалі ў Беларусі

Манахі з каталіцкай супольнасці піяраў падчас актавы таксама наведалі магілы сваіх памерлых папярэднікаў, разам памаліўшыся на могілках у Лідзе, дзе пахаваныя пробашч і апошні рэктар піярскага калегіума а.Клімент Марыян Чабаноўскі SP і ксёндз-дзекан Станіслаў Роек SP, і ў Камяніцы, дзе пахаваны а. Станіслаў Петраш SP, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі