У Беларусі будзе працаваць «Радыё Марыя»
У красавіку наступнага года ў Беларусі пачне працаваць каталіцкае «Радыё Марыя Беларусь» – такое рашэнне было прынятае на нядаўнім сусветным кангрэсе «Радыё Марыя», на які былі запрошаныя прадстаўнікі Беларусі .
Пакуль трансляцыі будуць весціся толькі ў сеціве Інтэрнэт, але ў перспектыве плануецца пашырэнне спосабаў вяшчання, кажа кіраўнік «Радыё Марыя Беларусь», свецкі вернік Вячаслаў Гулевіч, паведамляе be.radiovaticana.va.
Праграмы радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на беларускай мове, дадуць магчымасць слухачам пазнаёміцца з хрысціянскай навукай, пачуць трансляцыі службаў з розных каталіцкіх святыняў па ўсёй Беларусі, перадачы культурнай, хрысціянскай і сацыяльнай тэматыкі, музыку, рэпартажы пра важныя падзеі з жыцця Касцёла ў розных краінах свету.
Таксама будуць прадстаўлены інтэрактыўныя праграмы, падчас якіх слухачы змогуць атрымаць адказы на свае пытанні ў спецыяльна запрошаных гасцей-святароў.
Каб зрабіць «Радыё Марыя» даступным для ўсіх слухачоў, будзе распрацоўвацца радыё-бокс з магчымасцю далучэння да яго 3G-мадэма, – такое рашэнне будзе зручным для людзей, якія мала карыстаюцца інтэрнэтам і не маюць смартфонаў.
Ёсць намер дамовіцца аб уключэнні радыё ў пакет кабельных аператараў, каб яго можна было слухаць праз тэлевізар. Абавязкова будзе створаны дадатак для смартфонаў.
Духоўным апекуном новага радыё прызначаны пробашч касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі кс. Аляксандр Тарасевіч.
Радыёстанцыя «Радыё Марыя» была створана ў Італіі ў 1987 годзе як асацыяцыя каталіцкіх святароў і грамадзянаў, мэтай якіх было вынясенне навукі Каталіцкай Царквы за межы парафіяў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)