У Мядзельскім раёне дырэктар фірмы падазраецца ў крадзяжы 232 млн рублёў

уголовное дело

У Мядзельскім раёне 48-гадовую жанчыну, якая кіравала таварыствам з абмежаванай адказнасцю, падазраюць у крадзяжы 232 млн рублёў у трох беларускіх лікёра-гарэлачных заводаў.

Як паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Мінскай вобласці, саветнік юстыцыі Дзмітрый Сянкевіч, дырэктар набыла алкагольную прадукцыю ў трох заводаў для рэалізацыі ў магазінах прадпрыемства, перадае БЕЛТА.

Пры гэтым яна загадала прадаўцам афіцыйна не прыходаваць па касе выручку ад дадзеных продажаў. Прадаўшы алкаголь і не расплаціўшыся з пастаўшчыкамі, яна закрыла сваю фірму і потым зарэгістравала на падстаўных асоб новую фірму.

Ўзбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК Беларусі. Падазраванай пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі