У Іспаніі радыкальныя ісламісты разграмілі касцёльны алтар і пашкодзілі статуі
У Іспаніі ў аўтаномнай вобласці Андалусіі ў мястэчку Рынкан-дэ-ла-Вікторыя блізу Малагі 2 лістапада невядомыя мусульманскія радыкалы напалі на касцёл Карменскага абраза Прасвятой Багародзіцы
Ісламісты напісалі на сцяне царквы фарбай слова «Алах», разбілі шкло, пашкодзілі драўляную статую Панны Марыі, перакулілі і разбілі Укрыжаванне, апаганілі алтар, паведамляе breitbart.com.
Першым пра напад даведаўся пробашч парафіі кс. Агусцін Караска. Інцыдэнт расследуе іспанская Грамадзянская гвардыя.
Каталіцкая дыяцэзія Малагі выступіла з заявай аб тым, што напад явлется праявай ізаляванага вандалізму і не мае дачынення да вераванняў мусульманащ: «Епархія мае намер працягваць дыялог з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі і спадзяецца, што такія дзеянні, споўненыя гвалту, не паўплываюць на нашыя брацкія адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе».
У канцы верасня ў Рынкан-дэ-ла-Вікторыі быў арыштаваны 27-гадовы мараканец за спробу знішчыць статую Прасвятой Багародзіцы.
У апошнія гады адзначаецца масавая іміграцыя мусульманаў, асабліва з Марока, у Андалусію – самы паўднёвы рэгіён Іспаніі. У 2012 годзе тут раздаваліся заклікі ісламістаў рэгіёну да «Андалусскай вясны» ў імя «вяртання акупаванай Іспаніі ў іслам».
Андалусія была апошнім бастыёнам ісламу ў Заходняй Еўропе да 1492 года, калі яе заваявала хрысціянскае каралеўства Кастылія.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)