Праваслаўны святар здзейсніў паніхіду па расстраляных у Курапатах

ЛатушкаНастаяцель праваслаўнай Успенскай царквы ў вёсцы Цна пад Мінскам іерэй Адрыян Латушка 7 лістапада здзейсніў паніхіду аб ахвярах бальшавіцкіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты.

Паніхіда аб усіх нявінна забітых у гады рэпрэсіяў у Айчыне нашай была прымеркаваная да памінальнай Дзмітрыеўскай суботы, якая ў гэтым годзе супала з гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада, а таксама да дня памяці новапакутнікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай, які адзначаўся 1 лістапада, паведамляе churchby.info.

Разам з а. Латушкам у Курапаты прыйшоў хор брацтва  Віленскіх мучанікаў пры мінскім Петра-Паўлаўскім саборы, а таксама вернікі мінскага Міхайлаўскага прыхода на чале з настаяцелем а. Аляксандрам Шрамком.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі