У Бабруйску дзеці на ўроку даследавалі паходжанне зла

урок добраУ бабруйскай СШ № 2 для другакласнікаў, якія наведваюць факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры», 6 лістапада адбыўся “Урок Дабрыні».

Дзеці пазнаёміліся з евангельскімі прытчамі аб талентах, аб бясплоднай смакоўніцы, аб блудным сыне, аб неміласэрным даўжніку, якія тлумачаць паходжанне зла, паведамляе bobruisk.hram.by.

Клірык навагрудскага праваслаўнага Нікольскага кафедральнага сабора іерэй Аляксандр Сняжко 5 лістапада пабываў на бацькоўскім сходзе ў гарадской СШ № 4.

Святар пагутарыў з бацькамі аб праблеме брыдкаслоўя і аб папулярным сярод моладзі свяце Хэлоўіне, паведамляе eparhia.by.

У гэты ж дзень у пасёлку Мір клірык Траецкай царквы іерэй Фёдар Лукашэвіч сустрэўся са школьнікамі з Міра і села Аюцэвічы. Айцец Фёдар расказаў дзецям пра святкаванні у заснаваным святым Елісеем Лаўрышаўскім манастыры паблізу вёскі Лаўрышава пад Навагрудкам і пра традыцыі тытульнага свята ў храме Казанскага абраза Божай Маці ў блізкім сяле Беражное.

У гродзенскім політэхнічным каледжы гутарку «Духоўна-маральнае выхаванне моладзі ў праваслаўных традыцыях» 5 лістапада правялі клірык Уладзімірскай царквы іерэй Васіль Татарчук і супрацоўнікі бібліятэкі каледжа, паведамляе orthos.org.

Настаяцель храма святой праведнай Ганны ў аграгарадку Аношкі пад Нясвіжам іерэй Васіль Краяў правёў для вучняў 5 і 6 класаў Аношкаўскай сельскай школы гутарку аб Старым Запавеце з паказам мультфільмаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У вёсцы Капаткевічы пад Петрыкавам 3 лістапада настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Сергій Вашкоў правёў гутарку з навучэнцамі 5 класа сельскай школы аб Запаведзяў Божых. 28 кастрычніка святар выступіў з духоўнай гутаркай на агульнашкольным бацькоўскім сходзе, паведамляе turov.by.

У Чыркавіцкім яслі-садку пад Светлагорскам 5 лістапада прайшоў дзіцячы ранішнік «Восень у госці да нас прыйшла», удзел у якім узяў настаяцель храма Дванаццаці апосталаў архімандрыт Аляксій (Жалянок), паведамляе eparhiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі