У Лошыцкім Яры ў Мінску ўшанавалі ахвяраў камунізму (фотарэпартаж)

zianon (12)

8 лістапада Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ арганізавала шэсце і мітынг, прымеркаваныя да Дзядоў. Удзельнікі акцыі прайшлі дарогаю ад палацу культуры “Лошыцкі” да Лошыцкага Яру, дзе былі расстраляныя ахвяры камуністычных рэпрэсій.

Ахвотных аддаць пашану сабралося каля 50 чалавек, верагодна, іншыя патэнцыйныя ўдзельнікі не даехалі праз вялікі дождж.

Каля ўсталяванага крыжа ў Лошыцкім Яры адбыўся непрацяглы выступ арганізатараў, у тым ліку зачытаны ліст ад лідара КХП-БНФ Зянона Пазьняка, які знаходзіцца ў эміграцыі.

Абыйшлося без затрыманняў.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі