Каталонія стала на шлях незалежнасці
Парламент іспанскай аўтаномнай вобласці Каталонія 72-а галасамі за і 63-а супраць ухваліў план па набыцці незалежнасці да 2017 года. Ва ўзгодненым 27 кастрычніка праекце рэзалюцыі афіцыйна паказваецца на “пачатак працэсу стварэння незалежнай дзяржавы Каталонія ў выглядзе рэспублікі”.
План прадугледжвае выхад са складу Іспаніі на працягу 18 месяцаў, паведамляе BBC.
Кіраўнік урада Іспаніі Марыяна Рахой у адказ заявіў, што абскардзіць рашэнне ў Канстытуцыйным судзе краіны. Пасля паступлення звароту ўрада ў КС, працэс аддзялення Каталоніі будзе прыпынены, пакуль не будзе вынесены вердыкт.
Раней суд адхіліў заяву праціўнікаў аддзялення Каталоніі, якія прасілі забараніць парламенту рэгіёну абмяркоўваць і выносіць на галасаванне рэзалюцыю аб незалежнасці.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)