Працягваецца прыём студэнцкіх заявак на семінар аб праваслаўі
Працягваецца прыём заявак студэнтаў свецкіх ВНУ на ўдзел у семінары «Шлях Праваслаўя на Белай Русі: да 1000-годдзя скону святога князя Уладзіміра», які пройдзе ў Мінскай духоўнай семінарыі 27-28 лістапада.
Тэзісы дакладаў і заяўкі удзельнікаў па прыкладзенай форме прымаюцца да 21 лістапада. Кантактная інфармацыя, а таксама правілы афармлення працаў маюцца тут.
Студэнцкі семінар праводзіцца ў 14-ы раз, у гэтым годзе яго праблемнае поле акрэсленае наступнымі тэмамі: хрысціянства ў гістарычных лёсах ўсходнеславянскага свету, духоўная спадчына ўсходнеславянскага свету, усходнеславянская цывілізацыя ў кантэксце глабальных палітычных і сацыякультурных працэсаў, традыцыі царкоўна-дзяржаўных адносінаў у краінах Усходняй Еўропы , хрысціянскія каштоўнасці ў кантэксце сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.
Семінар пройдзе ў пасёлку Жыровічы. Па выніках яго працы будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў.
Пражыванне і харчаванне забяспечвае прымаючы бок.
Рабочыя мовы семінара – беларуская, руская, англійская.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)