СК: Асобы, якія разбурылі 63 магілы на могілках «Экімань» у Полацку, затрыманыя

кладбищеУ Полацку былі затрыманыя тры падлеткі, якія разбурылі больш за 60 магіл на прыгарадных могілках “Экімань”.

Раніцай 7 лістапада ў Полацкі раённы аддзел міліцыі паступіла інфармацыя аб тым, што ноччу на могілках “Экімань” 63 надмагіллі былі разбураныя, а 5 магіл спаленыя. На месца злачынства выехала следча-аператыўная група і перасоўная крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта.

Па шэрагу доказаў было вызначанае месца, дзе падазраваныя маглі знаходзіцца да здзяйснення акта вандалізму. З дапамогай камераў відэаназірання быў апазнаны 16-гадовы падлетак, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, паведамілі ў СК.

У працэсе далейшых следчых мерапрыемстваў былі затрыманыя яшчэ два полацкія падлеткі 1990 і 1999 гадоў нараджэння.

У дачыненні да ўсіх трох ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 ст. 347 (здзек з магілы) Крымінальнага кодэкса РБ.

Следствам вядзецца праца па вызначэнні агульнай сумы нанесенай шкоды, праводзяцца допыты падазраваных.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі