У Мінск на канферэнцыю аб рэаліях хрысціяніна прыедзе Місіс Беларусь
У Мінску ў будынку поўнаевангельскай царквы “Віфанія” 14 лістапада адбудзецца Рэспубліканская канферэнцыя Культурна-асветніцкай установы «АСЕТ».
Падрабязную інфармацыю аб рэгістрацыі і аб праграме лекцыяў і майстар-класаў можна знайсці тут.
Удзел у канферэнцыі прымуць адміністратары культурна-асветніцкай установы «АСЕТ» Аляксандр Жыбрык і Вольга Халецкая, пастар царквы «Віфанія» Леанід Бірук, прадстаўнікі шэрагу цэркваў евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў і поўнаевангельскіх цэркваў, госці з Літвы і Украіны. У якасці ганаровай госці на канферэнцыю прыедзе “Місіс Беларусь-2014” Юлія Перагудава, якая падзеліцца сваім бачаннем традыцыйных каштоўнасцяў.
Таксама будуць прачытаныя лекцыі «Дэфіцыт імунітэту», «Сапраўдны мужчына. Які ён?», «Гвалт», «Здароўе мужчыны», «Праектная дзейнасць», «Прамоўніцкан мастацтва», «Тэхнічная падрыхтоўка лектара», «Пяць моваў любові», «Кампутарная залежнасць», «Клубы. Спорт».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)