У Зэльве навучэнец каледжа загінуў пад коламі мікрааўтобуса

уголовное дело
У Зэльве мікрааўтобус “Фольксваген” збіў пешахода – навучэнца каледжа. Малады чалавек, мясцовы жыхар, загінуў на месцы, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Гэта адбылося каля васьмі вечара 7 лістапада.

Мікрааўтобус абганяў легкавы аўтамабіль і збіў юнака, які ішоў па левай паласе ў спадарожным кірунку (ён не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі).

Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, але яго затрымалi ў ходзе акцыі “Перахоп”. Узбуджана крымінальная справа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі