Гісторык: “Цыбуліны” прыйшлі ў Беларусь у XIX стагоддзі разам з Расіяй

храм“Праваслаўная царкоўная архітэктура Беларусі мае агульныя рысы з украінскай, але не з расейскай”, – кажа гісторык, аўтар кніг аб беларускай архітэктуры Інэса Слюнькова.

Гісторык архітэктуры, чалец-карэспандэнт Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навукаў, пераканаўча даводзіць, што характэрныя для сучаснага беларускага праваслаўнага будаўніцтва царкоўны купалы-“цыбуліны” прыйшлі ў беларускі ўжытак толькі ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, калі беларускія землі былі ў складзе Расійскай імпэрыі, паведамляе РАДЫЁ СВАБОДА.

З нагоды нядаўніх выпадкаў рэстаўрацыі старых беларускіх цэркваў, калі на царкоўныя вежы ўсталёўваліся пазалочаныя грувасткія купалі ў стылі расійскага сакральнага будаўніцтва, гісторык падкрэслівае: “Цыбуліны”, хутчэй за ўсё, – гэта ўсходняя традыцыя, аднекуль з Індыі. Усход – ён жа і хрысьціянскі, і мусульманскі. Там знаходзіцца большасць старажытных святыняў – у Сырыі, Турцыі. Я думаю, там трэба шукаць вытокі цыбулін”.

Інэса Слюнькова распавядае, што ў суседняй дзяржаве “цыбуліны” ўпершыню зьявіліся ў растоўска-яраслаўскім дойлідстве ў XVII стагодзьдзі. У той жа час яны з’яўляюцца і на землях Беларусі. Але тут, як і на ўкраінскіх землях, яны былі васьмігранныя, як, напрыклад, у Мікольскім манастыры ў Магілёве.

Гаворачы пра праваслаўную архітэктуру беларусаў да ўваходжання ў склад Расіі ў канцы XVIII стагодзьдзя, Інэса Слюнькова нагадвае, што беларуская Царква ў XVI-XVIII стагодзьдзях уваходзіла ў Кіеўскую мітраполію, таму традыцыі праваслаўнай царкоўнай архітэктуры Беларусі і Украіны былі вельмі блізкія: “У той час, як у Расіі назіралася эвалюцыя царкоўнага мастацтва, заходнеруская праваслаўная царква (Кіеўская мітраполія) існавала ў жорсткіх умовах, у ганеньні, і заставалася больш традыцыйнай. У Расіі праваслаўе было дзяржаўнай рэлігіяй, у Беларусі заможныя жыхары падтрымлівалі унію ці каталіцтва, таму праваслаўная архітэктура была больш кансэрватыўная, тут захоўвалася традыцыя будаўніцтва цэнтрычных купальных базылікаў”.

У XIX стагодзьдзі, па словах гісторыка, калі на змену класіцызму прыйшоў гістарызм, з’явілася аўтарскае прачытаньне «рускага стылю» – растоўскае і яраслаўскае дойлідства. Але і тады золата не стала папулярным пакрыцьцём купалоў, пераважалі медныя купалы, альбо фарбаваныя ў зялёны ці сіні колер.

Гаворачы пра мэтазгоднасць усталявання “цыбулінаў” на старыя храмы, Інэса Слюнькова падкрэслівае, што такія купалы можна ставіць толькі на храмы XIX стагодзьдзя, узведзеныя ў свій час менавіта з такімі купаламі.

Тыдзень таму залаты непрапарцыйна вялікі купал быў узняты на барочную царкву сярэдзіны XVII cтагодзьдзя ў Слоніме. За праведзеную «рэканструкцыю» настаяцель слонімскага Троіцкага сабора Дзмітрый Сёмуха атрымаў ордэн Кірыла Тураўскага II ступені.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі