У Шчучыне моладзь разважала аб «Хрысціяніне ў свеце»

пиярыУ Шчучыне у парафіі святой Тэрэзы Авільскай пад патранажам манахаў-піяраў, якія апякуюцца парафіяй, з 6 па 8 лістапада прайшлі тэматычныя рэкалекцыі для моладзі «Хрысціянін у свеце».

Удзел узялі 45 падлеткаў – навучэнцаў 9-11 класаў з Шчучына і Ліды, дзе таксама працуюць айцы-піяры, паведамляе catholicnews.by.

У якасці аніматараў далучылася моладзь з Мінску з крэатыўнымі ідэямі, якая брала ўдзел у канферэнцыях і дэбатах, дзялілася сведчаннямі.

У Гудагаі прайшлі дні цішыні для дзяўчат

У Гудагаі ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Ісуса з 30 кастрычнiка па 1 лістапада адбываліся “ціхія” рэкалекцыі, на якія прыехалі дзяўчаты з розных куткоў Беларусі. Духоўнымi кiраўнікамі рэкалекцыяў сталі кс. Дзмітрый Папенюк і сястра Віталія Ярмоленка, якія вялі разважанні на тэму духоўнага аздараўлення праз Божае слова на шляху да сапраўднай унутранай свабоды.

Час па-за канферэнцыямі і Святымі Імшамі дзяўчаты праводзілі, згодна з традыцыямі гудагайскім рэкалекцыяў, у цішыні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі