Казакі з Расіі, якія збілі юнака ў Пінску, атрымалі па тры гады

казакіСуд Пінска і Пінскага раёна 10 лістапада вынес прысуд тром казакам з Расіі, якія ў ліпені ў Пінска збілі юнака.

Удзельнікі коннага паходу “Масква-Берлін” правядуць за кратамі па 3 гады: старэйшы з іх – у калоніі строгага рэжыму, малодшы, якому яшчэ няма 18 гадоў, – у выхаваўчай калоніі, паведамляе nn.by.

У ліпені праз тэрыторыю Беларусі праходзіў шлях казацкага коннага паходу “Масква-Берлін”. Падчас начавання ў Пінску ў інтэрнаце аграрна-тэхналагічнага Пінскага каледжа, дзе ім прадаставілі паверх, расійскія казакі пачалі чапляцца да мясцовай дзяўчыны, за якую заступіўся яе хлопец. У выніку казакі яго збілі, адначасова ўчыніўшы пагром у будынку інтэрната.

Расіяне былі затрыманыя і абвінавачаныя ў злосным хуліганстве.

Цягам коннага паходу казакаў урачыста прымалі ў праваслаўных саборах і  цэрквах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі