Місія МВФ правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Банка развіцця

румасМісія МВФ, якая працуе ў Беларусі з 9 па 19 лістапада, правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Банка развіцця. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе банка. Кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас паведаміў, што банк працягвае фінансаваць буйныя інвестпраекты ў рамках дзяржпраграм.

Аб’ём фінансавання эканомікі на 1 лістапада склаў больш за 32 трлн рублёў (прырост з пачатку года  6,5 трлн, або 25,1%). Падтрымка экспарту аказана ў памеры 3,1 трлн рублёў. Удзельная вага праблемных даўгоў знізілася з пачатку года на 0,7% да 5,5%.

Місія МВФ надала ўвагу працы банка з актывамі, перададзенымі ад дзяржбанкаў.

У Банку развіцця паведамілі пра тое, што з 1 студзеня 2016 ён стане адзіным каналам выдачы крэдытаў для новых інвестпраектаў у рамках дзяржпраграм і будзе адбіраць праекты на конкурснай аснове.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася перадача з 1 студзеня 2016 Нацбанку функцый мегарегулятора фінансавага рынку і нагляду за дзейнасцю Банка развіцця.

Кіраўнік місіі МВФ Пітэр Долман адзначыў, што пытанне аб дырэктыўным крэдытаванні будзе важным складнікам новай праграмы ўрада з МВФ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі