СХЖБ ініцыюе стварэнне беларускамоўнай ленты навін Яндэкса

у
Грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” ініцыюе стварэнне беларускамоўнай ленты навіновага агрэгатара “Яндэкс Навіны”. На чарговым паседжанні СХЖБ 9 лістапада ўхвалены тэкст адпаведнага ліста.

У лісце за подпісам каардынатара СХЖБ Максіма Гацака змешчана просьба да кіраўніцтва “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, як найбольш аўтарытэтнай грамадскай арганізацыі ў галіне журналістыкі, звярнуцца да адміністрацыі рэсурсу “Яндекс Навіны» з заклікам стварыць у беларускім раздзеле парталу па прыкладзе ўкраінскага тры моўныя версіі: рускую, беларускую і руска-беларускую.

Стварэнне такіх версій беларускага раздзелу папулярнага навіновага агрэгатара, на думку СХЖБ, паспрыяе развіццю беларускамоўных старонак і навінаў беларускіх інтэрнэт-СМІ, прывядзе да росту канкурэнцыі і плюралізму сярод беларускіх медыя, а таксама пойдзе на карысць беларускай мове.

Пакуль  жа беларускі раздзел мае толькі адну моўную версію – рускую. Гэта вядзе да таго, што многія беларускія інтэрнэт-СМІ, імкнучыся да росту наведваемасці, адмаўляюцца ад беларускамоўных сваіх старонак, іх стварэння ці развіцця.

Разам з тым, у “Яндэкс Навін” ёсць зусім іншы вопыт працы на Украіне, дзе не только створаны ўкраінскі раздзел агрэгатара, але і працуюць тры моўныя версіі – руская, украінская і руска-ўкраінская.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі