У Беларусі ў інтэрнатах знаходзяцца больш за 4 тыс. дзяцей

дзеці

У Беларусі не будуць праводзіць штучнае скарачэнне інтэрнатных устаноў, заявіў 11 лістапада намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык на I Рэспубліканскім форуме замяшчаючых сем’яў. Зараз, паводле яго слоў, у краіне 45 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-сірот, а ў 2007 годзе іх было 70. Асноўная частка дзяцей у іх мае патрэбу ў асаблівай апецы.

Віктар Якжык падкрэсліў, што «калектыўная сістэма выхавання дзяцей, якія страцілі апеку бацькоў, не можа ў належнай меры забяспечыць іх паспяховую сацыялізацыю, у іх не выпрацоўваецца імунітэту да негатыўных жыццёвых з’яваў, нярэдка ў такіх дзяцей выпрацоўваецца комплекс спажыўца сацыяльных паслуг». «Усё гэта пераканала нас у тым, што дзіця павінна жыць і выхоўвацца ў сям’і», — дадаў ён, перадае БелТА.

Усяго сёння больш за 17 тыс. дзяцей-сірот выхоўваюцца ў замяшчаючых сем’ях, амаль 7 тыс. дзяцей усыноўлены. Аднак яшчэ больш за 4 тыс. сірот усё яшчэ знаходзяцца ў дзіцячых інтэрнатных установах. Ёсць дзеці, якіх прыняць на выхаванне ў сям’і надзвычай складана з-за таго, што яны маюць патрэбу ў дадатковым медыцынскім абслугоўванні.

Чыноўнік таксама заклікаў больш актыўна дапамагаць замяшчаючым сем’ям праз адукацыйныя курсы, у тым ліку на розныя тэмы постінтэрнатнай адаптацыі выхаванцаў. На яго думку, замяшчаючых бацькоў неабходна навучыць прагназаваць і мадэляваць шляху паслясемейнай сацыялізацыі выхаванцаў, уключаючы прафарыентацыю і працу па інтэграцыі ў грамадства асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі