У Мінску прайшло паседжанне Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў

журналистикаУ Мінску прайшло чарговае паседжанне ўдзельнікаў  грамадскай ініцыятывы “супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” (СХЖБ). На паседжанні 9 лістапада падведзены некаторыя вынікі дзейнасці ініцыятывы і абмеркаваны планы.

Абмеркаваны вынікі другога журналісцкага конкурса “Жыццё пад сэрцам”, абвешчаныя напярэдадні. Адзначана высокая актыўнасць удзельнікаў конкурсу. Пры гэтым выказана ідэя ў далейшым пры правядзенні конкурса не абмяжоўвацца пралайф-тэматыкай, а прапанаваць журналістам ствараць матэрыялы у абарону дзяцінства і сям’і. Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў запланавана на апошнюю дэкаду лістапада.

Таксама на паседжанні абмеркавана неабходнасць працягваць інфармацыйна-адукацыйныя сустрэчы для хрысціянскіх журналістаў і блогераў па асновах працы ў Інтэрнеце, стварэнні вэб-сайтаў і матэрыялаў для іх, па бяспецы карыстання сацыяльнымі сеткамі, па журналісцкім майстэрстве. Падобныя сустрэчы даволі паспяхова прайшлі ў Мінску і рэгіёнах восенню-вясной 2014-2015 гадоў.

Удзельнікі пасяджэння СХЖБ ухвалілі ліст да кіраўніцтва “Беларускай асацыяцыі журналістаў” з ініцыятывай садзейнічаць стварэнню стужкі навін на беларускай мове ў беларускім раздзеле агрэгатара “Яндэкс Навіны”.

Грамадская ініцыятыва «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» была заснаваная 25 лютага 2014 года на сходзе ў Мінску. Яна аб’ядноўвае прафесійных журналістаў, журналістаў-аматараў, адміністратараў парафіяльных сайтаў і блогераў, якія супрацоўнічаюць як са свецкімі, так і з рэлігійных СМІ розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. У сакавіку-чэрвені 2014 году быў праведзены конкурс журналісцкіх матэрыялаў «Жыццё пад сэрцам», пераможцы якіх атрымалі каштоўныя прызы ад арганізатараў. Конкурс плануецца быць штогадовым.

У сакавіку 2014 году быў запушчаны блог супольнасці, а 26 траўня – сайт Крыніца.info. 6 жніўня сайт пераўтвораны ў партал.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі