Праз “Каталіцкі Веснік” можна замовіць дзіцячы каляндар на Адвэнт

каляндарРэдакцыя газеты “Каталіцкі веснік” прапаноўвае бацькам замовіць дзіцячы каляндар на Адвэнт, мэта якога – заахвоціць дзяцей да больш эмацыйнага перажывання часу чакання Божага Нараджэння.

Каляндар памерам А4 выкананы ў выглядзе мазаікі з выявай Батлейкі, у якім трэба запоўніць адсутныя элементы, наклейваючы наклейкі. Ён ахоплівае час Адвэнту – ад 29 лістапада да 24 снежня.

Замовіць каляндар можна тут.

Бацькі могуць выкарыстоўваць каляндар як заахвочванне да штодзённых добрых справаў, у якасці ўзнагароды за якія дзіцяці выдаецца наклейка.

Каляндар распрацавала і намалявала мастачка Вольга Будкіна з Глыбокага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі