Салігорскія братчыкі пабывалі на моладзевым свяце ў Белаазёрску

хрисоАктывісты салігорскага праваслаўнага моладзевага брацтва Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы 7-8 лістапада наведалі вёску Хрыса пад Белаазёрскам па запрашэнні моладзі, якая святкавала квартальны Дзень імянінніка.

Традыцыйна ў гэты дзень арганізатары свята – моладзевае брацтва Георгія Пераможцы пры белаазёрскім Серафімаўскі прыходзе, – па заканчэнні Боскай літургіі ў храме Царскіх пакутнікаў і набажэнства з хросным ходам правялі прэзентацыю моладзевых праваслаўных брацтваў. Працягнуўся Дзень імянінніка рознымі гульнямі, удзел у якіх бралі і святары, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Увечары адбылося святочнае чаяванне і віншаванне імяніннікаў, а таксама канцэртная праграма ля вогнішча.

На наступны дзень салігорскія братчыкі наведалі Белаазёрск, дзе маліліся за Боскай літургіяй у храме Серафіма Сароўскага, а таксама знаёміліся з творчасцю і біяграфіяй паэткі Ніны Мацяш.

Братчыкі са Слуцка наведалі інвалідаў

Чальцы слуцкага брацтва Сафіі Слуцкай, якія нядаўна засвоілі базавы курс «Дзіўныя фокусы», 7 лістапада наведалі Гарадское аддзяленне дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю, душпастырства у якім ажыццяўляе настаяцель храма абраза Божай Маці «Ацаляльніца» пратаіерэй Аляксандр Шклярэўскі.

Таксама братчки зладзілі ў Слуцкім епархіяльным упраўленні выставу-фотасушку «Гэта мы!», прысвечаную сваёй дзейнасці і выкананую ў выглядзе фатаўдымкаў, прымацаваных на прышчэпках да дэкаратыўнага шнура.

Тэмай фотасушкі сталі запланаваныя братчыкамі сацыяльныя акцыі, бліжэйшая з якіх – паездка ў Грозаўскі псіханеўралагічны інтэрнат з гульнявой праграмай, прызначаная на 28 лістапада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі