Святар з Карэлічаў нагадаў праблемным вяскоўцам аб правілах бяспекі

пианствоРаботнікі Лукскага сельсавета пад Карэлічамі разам з настаяцелем праваслаўнага Петрапаўлаўскага храма пратаіерэем Мікалаем Орсай 11 лістапада ў межах месячніка «Захавай жыццё» пабывалі ў недабранадзейных сем’ях.

Святар і сацыяльныя работнікі нагадалі праблемным вяскоўцам, што ў асенне-зімовы перыяд нядбайнасць ў апале жытла прыводзіць да пажараў і гібелі, паведамляе eparhia.by.

У Гродне 8 лістапада ў клубе праваслаўных зносінаў адбылася гутарка на тэму «Духоўная бяспека сям’і», якую правёў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук.

Тэмай сустрэчы стала стварэнне ўласных сямейных традыцыяў, асабліва важных для фарміравання ў дзяцей прыхільнасці да свайго дома і даверу да бацькоў. Таксама святар пагаварыў з бацькамі пра шкоду, які часта прыносіць бяздумнае чытанне сучаснай літаратуры аб выхаванні і сляпое прытрымліванне прапанаваных парадаў, паведамляе orthos.org.

6 лістапада благачынны Капыльскай царкоўнай акругі пратаіерэй Сергій Чарны ў межах асветніцкай акцыі «Благавест» выступіў перад былымі вязнямі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі