Епіскап Серафім абмеркаваў з герархамі РПЦ новыя формы дыялогу Царквы і грамадства

серафимЕпіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у нарадзе кіраўнікоў аддзелаў па ўзаемаадносінах Праваслаўнай Царквы і грамадства, якое прайшло 11 лістапада ў Паломніцкім цэнтры Маскоўскага Патрыярхата ў Маскве.

Нараду ўзначаліў старшыня аддзела Маскоўскага Патрыярхата па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства пратаіерэй Усевалад Чаплін, паведамляе church.by.

У нарадзе таксама ўзяў удзел мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўскі-Забайкальскі Уладзімір, клірыкі і прыхаджане епархіяў Расіі, Беларусі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана і Узбекістана.

Гаворка ішла пра змены ў заканадаўстве аб рэлігійных аб’яднаннях, пошуках новых формаў дыялогу Царквы з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама міжрэлігійным і міжнацыянальным дыялогу. Было ўзнятае пытанне аб супрацьдзеянні распаўсюджванню неапаганства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі