На Случчыне здымаюць фільм пра барацьбу святароў з нацызмам

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа тэрыторыі прыходаў праваслаўнай Слуцкай епархіі здымаецца дакументальны фільм «Перамога духу», прысвечаны святарам, якія змагаліся з нацызмам.

Над праектам працуе здымачная група Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі пад кіраўніцтвам рэжысёра Сяргея Куцавалава. Фільм здымаецца для тэлеканала «Россия» пры ўдзеле кінастудыі «Сінемалора», паведамляе sluck-eparchiya.by.

Здымачная група працавала пры прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Клецку, дзе да арышту ў 1944 годзе настаяцелем быў святар Георгій Хільтаў, брат якога, святар Мікалай Хільтаў, быў настаяцелем Іаанаўскай царквы ў вёсцы Садовая. У гады вайны браты Хільтавы сталі актыўнымі ўдзельнікамі партызанскага руху і разам з жонкамі загінулі ў канцлагеры ў Калдычава.

Кінематаграфісты сустрэліся з жыхаркай вёскі Садовая Аляксандрай Фалітар, якая была знаёмая са святарамі Хільтавымі.

Другі фрагмент фільма быў зняты ў аграгарадку Хорастава пад Салігорскам, дзе служыў хорастаўскі святар Іаан Лойка, якога нацысты спалілі ў храме разам з аднавяскоўцамі.

Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Перамога духу» запланаваны на снежань.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі