Прэзідэнт падпісаў дэкрэт №8 аб дадатковых умовах інвестарам

администрацияПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выдаў 12 лістапада дэкрэт № 8, які выкладае ў новай рэдакцыі дэкрэт ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З’яўленне дэкрэта звязана з неабходнасцю удасканаліць парадак заключэння, змянення, спынення інвестдагавораў з Беларуссю, механізм прадастаўлення інвестарам ільгот, прэферэнцый, а таксама — меры адказнасці інвестара пры парушэннях умоў дагавора.

Апроч таго, прадугледжана, у прыватнасці, што цяпер інвестыцыйныя дагаворы будуць заключацца толькі ў дачыненні прыярытэтных сектараў эканомікі, вызначаных урадам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі